Міжнародны дзень роднай мовы

   Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

21 лютага 2020 года ў ДУ “Любанскі музей Народнай славы” прайшоў раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску”  для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры, які накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці. У шосты раз вучні школ горада і раёна сабраліся на раённы конкурс-віктарыну “Размаўляем па-беларуску”, каб выявіць лепшых знаўцаў роднай мовы. Адзінадцаць каманд спаборнічалі ў конкурсах на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, традыцый, песень. У напружанай барацьбе перамаглі: 1-е месца — каманда “Берагіня” Атраднаўскай СШ, 2-е месца — каманда “Асавінкі” Асавецкай СШ, 3-яе месца — каманда “Пралеска” Любанскай СШ №1. 

 

   

  
      
   
   

У Камунараўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя "Адчуй водар роднай мовы" 
    
   

У Соснаўскай сельскай бібліятэцы ф. №38 прайшла гульня-падарожжа “Сябруй з роднай мовай”.

https://docs.google.com/document/d/e/2PACX-1vQuTDnvKx6KR6_wXOitgS_Pra_KnU5goQF81TRyk637GGwC7gyDC627Y1S2cAuVJ6YDX47hFJOyYbw9/pub

Комментарии закрыты.