XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

5 – 9 лютага 2020 года ў горадзе Мінску прайшла XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Адной з галоўнай мэт выставы з’яўляецца маштабная прапаганда кнігі, папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў і ўсеагульных культурных каштоўнасцяў, а таксама падтрымка і развіццё чытання.

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – адна з самых буйных прафесійных кніжных выстаў на постсавецкім прасторы. Яе наведвальнікам будзе прадстаўлена мноства кніг рознай тэматыкі, перыядычныя выданні, геаграфічныя карты, атласы і глобусы, паштоўкі, рэпрадукцыі, маркі і іншыя віды паліграфічнай прадукцыі, а таксама кампакт-дыскі, відэакасеты, узоры сучаснай рэдакцыйна-выдавецкай тэхнікі.

Прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, семінары, «круглыя сталы», розныя акцыі і шматлікае іншае чакае наведвальнікаў у дні кірмаша.

Ганаровым госцем кірмаша ў 2020 году стане Расійская Федэрацыя.

Месца: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 14 Час: 5 – 9 лютага 2020 года

       https://www.tvr.by/news/obshchestvo/v_minske_otkryvaetsya_xxvii_mezhdunarodnaya_knizhnaya_vystavka_yarmarka_10_000_izdaniy_na_odnoy_ploshch/

07 лютага мерапрыемства наведалі ўдзельнікі-дэлегаты ад Любанскага раёна бібліятэкары раёна

                                                

Comments are closed.