Зямля, дзе пачаўся твой лёс

    Трэці год крочыць па Беларусі Год малой Радзімы. Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкай працягваецца работа ў данным напрамку. 23 студзеня з вучнямі 10 класа Любанскай СШ №3 было праведзена краязнаўчае падарожжа-віктарына “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Кожны, пачынаючы з дзяцінства, павінен ведаць аб значнасці малой Радзімы ў жыцці чалавека, любіць і шанаваць свой радзімы куток. Мерапрыемства дало магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай роднага краю, знакамітымі людзьмі.

    

Comments are closed.