У госці да кніжак

14 студзеня ў Малагарадзяціцкай сельскай бібліятэцы высадзіўся бібліядэсант з выхаванцамі дзіцячага сада. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку, правялі гучныя чытанні па кнізе С. Маршака “Любимые сказки и стихи”. Юным наведвальнікам было весело і цікава! Раставацца не хацелася. Чакаем новай сустрэчы пад бібліятэчным дахам.

 

Комментарии закрыты.