Ёлку наряжаем, Новый год встречаем!

27 снежня, напярэдадні Новага года, была падрыхтавана гульнёва-забаўляльная праграма “Ёлку наряжаем, Новый год встречаем!” разам з супрацоўнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў. Падчас свята гучалі навагоднія вершы, песні, госці адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны, прысвечанай сімвалу года. Усе разам з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах і эстафетах, вадзілі карагод. Адным з яркіх момантаў праграмы стала абарона навагодніх касцюмаў. Сярод казачных герояў можна было ўбачыць Бабу Ягу, Мэры Попінс, Снежную Каралеву, гномаў і іншых. З добрымі пажаданнямі і віншаваннямі да прысутных звярнуўся Дзед Мароз, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.

Комментарии закрыты.