Івану Андрэевічу Муравейку 98 год!

21 кастрычніка прайшла віншавальная акцыя прысвечаная 98-годдзю Івану Андрэевічу Муравейку. Аддзел бібліятэчнага маркетынга разам з дырэктарам бібліятэкі і намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі павіншавалі нашага пісьменніка-земляка з Днём нараджэння.

Аўтар больш як дваццаці кніг вершаў, на яго творах вырасла не адно пакаленне дзяцей. Іван Андрэевіч прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і ў маі 1945-га пакінуў свой аўтограф на сценах зрынутага Рэйхстага. Уладальнік медаля Францыска Скарыны і лаўрэат прэміі Васіля Віткі ў свой дзень нараджэння быў асабліва жыццярадасным і з задавальненнем прымаў віншаванні.

Comments are closed.