Натхненне малой Радзімы

2-га кастрычніка ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча з творчым чалавекам, краязнаўцам, аматарам трапяткога матчынага слова, які ўмела і шчыра ўслаўляе свой край, Анатолем Іосіфавічам Вялічкам.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў А. Вялічкі “Натхненне малой Радзімы“, які быў падрыхтаваны і выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынга.

Анатоль Іосіфавіч — займальны апавядальнік і добры суразмоўца, таму мерапрыемства прайшло ў цёплай абстаноўцы. З вялікай цікавасцю і ўвагай удзельнікі сустрэчы слухалі аповед госця пра яго жыццё і творчасць, пра тое, як ён знаходзіць сюжэты для сваіх твораў. Анатоль Іосіфавіч пазнаёміў чытачоў з вершамі — светлымі, добрымі, якія прасякнуты любоўю да сваёй радзімы.

Пра цеснае супрацоўніцтва і сяброўства з А.І. Вялічкам распавядалі супрацоўнікі Любанскага музея народнай славы, рэдакцыі газеты “Голас Любаншчыны”, раённай цэнтральнай бібліятэкі.

 

Comments are closed.