Дзень беларускага пісьменства і друку

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.

Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў публічных бібліятэках раёна. Гэта – тэматычныя ўрокі, мультымедыйныя прэзентацыі. гісторыка-краязнаўчыя гадзіны, урокі краязнаўства, выставы-прэзентацыі, выставы-дасье і г.д.

У Соснаўскай сельскай бібліятэцы-філіял № 38 была арганізавана выстава “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”. З чытачамі праводзілася бліц-апытанне “Ды вытокаў рукой дакрануцца”. Чытачам былі прапанаваны на выбар заданні, якія яны самі выбіралі: ” Як ты сэрцу міла Беларусь!”(намаляваць Беларусь, але не фарбамі і алоўкамі, а словамі ці паэтычнымі радкамі), “Мой народ” (на першыя літары слоў, неабходна напісаць па 2-3 прыметнікі, якія падкрэсліваюць станоўчыя якасці нашага народа), “Асветнікі зямлі беларускай” (трэба было адказаць на пытанні).

Comments are closed.