Творчая сустрэча з земляком-краязнаўцам

30 жніўня ў Соснаўскім сельскім доме культуры прайшла творчая сустрэча з нашым земляком, краязнаўцам і аматарам паэтычнага радка — Вялічка Анатолем Іосіфавічам. На сустрэчы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Анатоля Іосіфавіча “Натхненне малой радзімай”, які быў выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Любанскай раённай цэнтральнай біблітятэкі. Удзельнікі клуба аматараў паэтычнага слова “Серабрынка” і вучні Соснаўскай сярэдняй школы прачыталі вершы аўтара, а музычны ансамбль сельскага дома культуры падараваў гасцям вясёлы настрой.

  

Comments are closed.