Раённы семінар

12 чэрвеня ў Любанскім раёне прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў публічных бібліятэк на тэму “Інавацыі ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі, ад практыкі — да паспяховай бібліятэкі”. Удзельнікам семінару было прадстаўлена тры сельскія бібліятэкі, адна з іх інтэграваная. Семінар пачаўся з наведвання Соснаўскай сельскай бібліятэкі, філіяла №38. Бібліятэкар Сярпінская Н.Г. правяла займальны краязнаўчы экскурс “Куточак сэрцу дарагі…”, які суправаджаўся прыгожым чытаннем вершаў вучаніц старэйшых класаў. Палічынская сельская (інтэграваная бібліятэка) разам з сельскім домам культуры падрыхтавалі для гасцей літаратурна-музычную кампазіцыю “Куток зямлі мне родны, дарагі”. Бібліятэкар Малагарадзяціцкай сельскай бібліятэкі, Седзіна С.М. запрасіла ўсіх удзельнікаў семінара на краязнаўчую візітоўку “Родны край, дарагія мясціны”, на якой расказала пра сваю родную вёску, цікавых людзей і таксама пра работу, якую яна праводзіць непасрэдна ў сваёй бібліятэцы.

Працягнуў семінар Анатоль Іосіфавіч Вялічка — наш зямляк, паэт і гісторык-краязнаўца. Ён правёў пазнавальную экскурсію ў в. Дварэц, дзе бібліятэкары наведалі самабытны музей “Гэта наша далёкае мінулае”, і — на легендарным востраве Зыслаў, на якім у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся партызанскі штаб, а таксама чытаў вершы ўласнага сачынення. Такім чынам сельскія бібліятэкары раёна пазнаёміліся з работай бібліятэк, іх гісторыяй, краязнаўчай дзейнасцю, а таксама культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

Соснаўская сельская бібліятэка, філіял №38

    

  

  

Палічынская сельская (інтэграваная) бібліятэка

Малагарадзяціцкая сельская бібліятэка

  

Экскурсія ў вёсцы Дварэц

   

 

Экскурсія на востраве Зыслаў

             

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

,3

Comments are closed.