Залатыя правілы народнай культуры

Фальклорна-этнаграфічная вандроўка “Залатыя правілы народнай культуры” 30 мая прайшла ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы з членамі аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы”. Была прымеркавана да 65-годдзя з дня нараджэння Янкі (Івана Іванавіча) Крука, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, даследчыка духоўнай культуры беларускага народа. Многія гады свайго жыцця ён прысвяціў вывучэнню традыцый і рытуалаў славянскага народа, не толькі сабраў і сістэматызаваў усе рытуалы, але і здолеў растлумачыць сэнс кожнага з пункту гледжання ўплыву на паспяховасць ці не паспяховасць чалавечага жыцця. Кнігі Я. Крука пакрокавая інструкцыя да дзеяння. Як, не толькі ў самыя значныя моманты свайго жыцця, але і кожны дзень, прытрымлівацца простых, але вельмі важных правіл, якія дапамагаюць жыць радасным і паўнавартным жыццём.

Comments are closed.