Прыйсці да вечнага агню

74 гады з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Неўміручая слава герояў, адстаяўшых свабоду і незалежнасць Айчыны жыве ў памяці народнай. Іх подзвігі ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі. Усе яны – сведчанне вялікай трагедыі і вялікай славы нашага народа. На беларускай зямлі няма такога месца, якое не было б сведкам народнага подзвігу.

Помнікі, мемарыялы, абеліскі… З іменамі тых, хто не вярнуўся з вайны і без імёнаў. У нашым раёне іх каля 184. Пад імі спяць вечным сном сыны Айчыны – воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, растраляныя і закатаваныя гітлераўцамі.

20 мая ў рамках работы клуба “Спадчына” з навучэнцамі Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя прайшоў слайд-экскурс “Прыйсці да вечнага агню”.

 

Комментарии закрыты.