Звіні, гуляй, вясёлы май!

    1 мая адбылося адкрыццё вясенне-летняга сезона парка культуры г. Любані. З нагоды святкавання 115-годдзя прафсаюзнага руху ў парку адбылося ўшаноўванне лепшых работнікаў устаноў, арганізацый, а таксама любанчан, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але ў свой час шчыравалі ў розных сферах і ўносілі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Любаншчыны. Усіх удзельнікаў павіншавалі святочным канцэртам “Працоўны марш вясны пявучай”. У парку працавалі: інтарактыўныя пляцоўкі “Прафсаюзы, наперад!”, гульнёва-забаўляльны гарадок “Мега-май”, інтарактыўная танцавальная праграма “Танцы пад гармонік”, а завяршылася свята танцавальнай праграмай “Рытмы мая”.

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка прапаноўвала наведвальнікам парка пазнаёміцца з цікавымі кнігамі, паўдзельнічаць у акцыі “Запішыся ў бібліятэку і атрымай цукерку”, дзецям прапаноўвалася разгадаць красворды, філворды на розныя тэмы.

    

     

Комментарии закрыты.