Творчая сустрэча з Аленай Масла

19 красавіка ў 12.30 у малой зале ДУА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла. У 14.00 у вялікай зале прайшла прэм’ера спектакля “Вандроўка з божымі кароўкамі”.

Беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва” і інш. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

У 2011 годзе распачала праект “Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў” падчас 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша. Праект прадугледжвае адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца як на міёршчыне, так і ў Віцебску, Мінску, Літве.

 

        

 

  

 

 

 

Comments are closed.