Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка Любанская раённая цэнтральная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень паэзіі. Бібліятэкары падарылі сваім чытачам дзень паэтычнага настрою. У чытальнай зале ўсіх наведвальнікаў чакаў тэматычны прагляд літаратуры “Паэзія — музыка душы”. Чытачы маглі пачытаць вершы любімых паэтаў падчас паэтычных хвілін. З членамі клуба “Чытаем разам” прайшоў паэтычны зоркапад “Чароўная краіна паэзіі”.

Комментарии закрыты.