У 2019 годзе Беларусь адзначае знамянальную дату — 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з’яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай Рэспублікай і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з’яўляецца галоўным, Асноўным Законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

У бібліятэках ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” праходзяць мерапрыемствы і арганізуюцца кніжныя выставы, прысвечаныя святкаванню 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    

У Соснаўскай сельскай бібліятэцы філіяла № 38 з вучнямі 8-га класа была праведзена інтэлектуальная гульня “Мир права. Конституция Республики Беларусь”

       

Комментарии закрыты.