Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост ракі Амудар’я пад Тэрмезам — завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане працягвался 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

У бібліятэках-філіялах праводзяцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Рэдкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча “Афганістан баліць у нашых душах”. У госці быў запрошаны ветэран Афганскай вайны, воін-інтэрнацыяналіст — Віктар Аляксандравіч Нізкі, а таксама настаўнікі і вучні мясцовай школы.

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии закрыты.