Дзень памяці Фені Конанавай

   29 студзеня адзначаўся Дзень памяці Фені Конанавай. Любанскай падпольшчыцы было крыху больш за 20 год, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна, настаўніца Нежынскай школы Любанскага раёна, у першыя дні акупацыі аб’яднала вакол сябе сельскіх камсамольцаў і стала сакратаром падпольнай арганізацыі. Усяго паўгода жыцця ёй адмераў лёс, але і гэтага хапіла, каб застацца ў гісторыі навякі.

   4 лютага на базе ДУА “Соснаўскі УПК ДС-СШ №2” для навучэнцаў 5-7 класаў праведзена літаратурная гадзіна “Юность в огне” прысвечаная Дню памяці Ф. Конанавай. Навучэнцам расказалі пра юнацкія гады і подзвіг беларускай падпольшчыцы. Класны кіраўнік звярнула ўвагу вучняў, што пра лёс камсамолкі неабходна ведаць кожнаму піянеру, так як піянерская дружына школы носіць імя Фені Гаўрылаўны Конанавай. Вучні 6 класа прачыталі верш А.І. Вялічкі “Патрыётка”. Таксама дзеці пазнаёміліся з творчасцю А.А. Андруховіча, пісьменніка-земляка, які напісаў аповесць “Дачка Арэсы”, была прачытана паэма І.А. Муравейкі “Жыла на Палессі дзяўчына”. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Слаўная дачка Арэсы”.

    

    

 

 

 

Комментарии закрыты.