Святло Каляднай зоркі

    У Рэдкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў Калядны літаратурны куфэрак “Святое Ражство — свята прынясло”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4-га класа УА “Рэдкавіцкая СШ”. Чытальная зала была з густам аформлена, пасярэдзіне стаяла ёлка ўпрыгожаная гірляндамі і цацкамі. А на ўзвышшы стэлажа красавалася чырвоная зорка, у промнях якой нібыта праглядвалася Віфлеемская зорка, як сімвал нараджэння Хрыстова.

   Распачала мерапрыемства мясцовая настаўніца, якая расказала прысутным пра Каляды, калядныя звычаі, рытуалы, растлумачыла іх сутнасць і значэнне для падрастаючага пакалення. Затым дзеці ўзнёсла і велічна чыталі вершы пра Ражство, жартавалі, танцавалі, а таксама развучылі і праспявалі калядную песню “Неба і зямля”. Закончылася мерапрыемства зімовымі гульнямі на свежым паветры. Вярталіся дамоў дзеці з добрым настроем і каляднымі падарункамі.

      

    

  

Комментарии закрыты.