80-годдзе з дня нараджэння Ніны Васільеўны Маеўскай

  4 снежня адзначаецца 80-годдзе з дня нараджэння беларускай пісьменніцы-зямлячкі Ніны Васільеўны Маеўскай. Нарадзілася Н.В. Маеўская ў 1938 годзе ў горадзе Любані Мінскай вобласці ў сям’і служачага. Першая кніга – зборнік апавяданняў для дзяцей “Ляці, верабейка”. Аўтар зборнікаў, апавяданняў і аповесцей “Агата”, “Такая позняя восень”, “Холад доннай вады”, “Пажар”, “Надзеевіч”, “Трывожна шумяць ясакары”, “Шчасце” і інш., а таксама зборнікаў паэзіі: “Падаюць даспелыя ранеты” і “Мая ўлюблёная краіна”. Яе творы пераважна пра сучаснасць, але ў іх чуваць і водгукі вайны, узнімаюцца маральна-этычныя пытанні. Жыла Ніна Маеўская ў Мінску, але часта бывала на роднай Любаншчыне. Прыязджала сюды да родных, брала ўдзел у святах. Не стала Ніны Маеўскай 19 сакавіка 2011 года.

  У рамках святкавання юбілейнай даты ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшлі наступныя мерапрыемствы:  

Кніжная выстава-партрэт “Пацеркі слоў”.

 

 

 

     Літаратурная імпрэза “Я верыла: ў жыцці ўсё змагу” да 80-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, ураджэнкі г.  Любань Н.В. Маеўскай, прайшла на базе Любанскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя з членамі клуба “Спадчына”. Работнікі бібліятэкі ўзгадвалі асноўныя вехі жыцця і творчасці Ніны Васільеўны, дэманстравалі відэафільм, чыталі яе вершы, напоўненыя любоўю да Радзімы. Члены клуба адказвалі на пытанні віктарыны.

                                           

 

У Камунараўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гасцёўня “Гімн жыцця ў яе вершах”.

 

 

   У Соснаўскай сельскай бібліятэцы ф. №38 да 80-годдзя з дня нараджэння Н. Маеўскай была аформлена кніжная выстава “Яе творы вучаць дабрыні” , праведзена паэтычная хвіліна “Паэзія — стан душы Ніны Маеўскай”. Бібліятэкар пазнаёміла с біяграфіяй і творчасцю Н. Маеўскай “Мая ўлюблённая краіна”, “Падаюць даспелыя ранеты”, дзеці выбіралі вершы і чыталі.

                         

 

 

 

 

 

 

                             

 

Comments are closed.