Невядомая Арэса

У Любанскім дзяржаўным музеі прайшло адкрыццё фотавыставы “Невядомая Арэса”. Аўтарамі ідэі гэтай выставы сталі Шумчэня Валерый Васільевіч, Абчынец Мікалай Уладзіміравіч, Квіткевіч Сяргей Барысавіч, Грышчэня Вячаслаў Уладзіміравіч. Яны чатыры гады адкрывалі для сябе невядомую Арэсу ў фотаздымках. А зараз гэта выстава знаёміць жыхароў горада Любані з “новай” Арэсай, якая дазваляе зірнуць на нашу родную раку іншым позіркам.

Назву рацэ “Арэса” далі першыя жыхары балцкага паходжання, якія рассяліліся на высокім беразе ракі, і на іх мове азначала “рака, на беразе якой жывуць арасы” (невялікія птушкі).

Калектыў бібліятэкараў раёна таксама прынялі ўдзел у адкрыцці выставы.

     

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии закрыты.