Міжнародны дзень адмовы ад курэння

Кожны год у трэці чацвер месяца лістапада ў шэрагу краін свету адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Мэта сусветнага дня адмовы ад курэння – зменшыць распаўсюджванне тытунёвай залежнасці і паведаміць грамадству аб пагубным уздзейнічанні тытуню на здароўе. Медыкі падкрэсліваюць, што вынікі гэтай звычкі вельмі цяжкія і звязаны з ракавымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Некаторыя медыкі параноўваюць курэнне з суіцыдам – толькі расцягнутым у часе. Лекары-нарколагі падкрэсліваюць, што нават курцы з невялікім стажам не пазбегнуць праблем са здароўем.

 У Камунараўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Курить уже не модно”. 

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава “У абдымках тытунёвага дыму”.

 

Комментарии закрыты.