100-годдзе Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі

29 кастрычніка 2018 года адзначаецца 100-годдзе Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Дырэктывай Прэм’ер-міністра ад 6 лютага 2018 года №30р. створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю. Узначаліў аргкамітэт Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Любанскай  раённай цэнтральнай бібліятэкі прыняў удзел з выставай-аповедам “Эпоха камсамола” у мерапрыемстве, прысвечанаму 100-годдзю УЛКСМ, якое праходзіла ў раённым цэнтры культуры.

 

У Камунараўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава “Без прошлого нет будущего”.

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked*