Біблія-пікнік “Лето, книга, я – лучшие друзья!”

    9 жніўня ў Соснаўскай сельскай бібліятэцы ф.38 прайшоў біблія-пікнік “Лето, книга, я – лучшие друзья!” Пікнік адбыўся ў гульнявой форме, дзеці падарожнічалі па вясёлкавым станцыям, на якіх былі падрыхтаваны заданні: аўкцыён “Што такое канікулы?”, “Казкі-загадкі”, гульні, конкурсы з паветранымі шарыкамі, гульня “Збяры пазлы”, “Што гэта за казка?”. Затым дзецям быў дадзены канверт, у якім ляжала запіска з сакрэтам. У запісцы было ўказана, што трэба зрабіць, каб знайсці чамадан з сюрпрызам. У знойдзеным чамадане дзеці ўбачылі шмат прысмакаў. Пасля ежы і пітва, дзеці пачалі гуляць у гульні “Словы на асфальце”, “Збі ўсе кеглі”, бадмінтон. Потым нечакана прыйшла цыганачка, якая гадала ўсім прысутным. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Соснаўскага сельвыканкама Кавальчук Алена Мікалаеўна. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала станоўчая эмацыйная атмасфера. У канцы дзеці атрымалі па паветранаму шарыку. Біблія-пікнік прайшоў у вясёлай сяброўскай атмасферы. Усім вельмі спадабалася!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *