Зямля, дзе пачаўся твой лёс. Да Года малой Радзімы

12 красавіка на базе ДУА «Любанская СШ № 1» прайшла краязнаўчая віктарына-падарожжа «Зямля, дзе пачаўся твой лёс» да Году малой радзімы. Пытанні і заданні падарожжа тычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Любаншчыны: гісторыі, этнаграфіі, літаратуры, знакамітых людзей. Вучні 11”Б” класа прадэманстравалі добрыя веды пра свой родны край.

Краязнаўчую віктарыну-падарожжа падрыхтавалі і правялі работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі. 

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *