Раманчук Іван Мікалаевіч

Раманчук Іван Мікалаевіч 20.02.1943 год

Нарадзіўся 20 лютага 1943 года ў в.Ямінск Любанскага раёна. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А.М.Горкага. Амаль 20 гадоў працаваў у сістэме адукацыі – быў дырэктарам Смілавіцкай школы-інтэрната для дзяцей з недахопамі развіцця, потым працаваў у аддзяленні памежных станаў 2-й дзіцячай бальніцы. У той час Іван Мікалаевіч пачаў займацца самадзейнасцю і неўзабаве становіцца мастацкім кіраўніком ансамбля “Мінскі гармонік”. Аўтар зборніка вершаў, вершаў-песень на беларускай і рускай мовах, з’яўляецца аўтарам звыш 50 музычных твораў, большасць з якіх — вядомыя песні пра Беларусь, пра свой край. Кампазітар і музыкант творча, па-мастацку выкарыстоўвае народную творчасць, фальклор роднага краю. Яго творы прасякнуты шчырай удзячнасцю, глыбокай любоўю, кранаюць сваім лірызмам, напісаныя жывой мовай, не адну песню прысвяціў І.М.Раманчук  і Любані. Пайшоў з жыцця 8 кастрычніка 2018 года.

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked*