Муравейка Іван Андрэевіч

Муравейка Іван Андрэевіч

Іван Андрэевіч Муравейка, беларускі паэт і пісьменнік, журналіст, франтавік, добра вядомы кожнаму жыхару Любаншчыны і не толькі. Нарадзіўся Іван Андрэевіч Муравейка 21 кастрычніка 1921г. у в.Таль Любанскага раена ў простай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Тальскай сямігодцы, а затым у Любанскай СШ№1. Ужо с самага дзяцінства прачаў спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Яго самы першы твор – верш “Зіма” – быў надрукаваны ў 1936 годзе ў газеце “Піянер Беларусі”. Пасля школы, у 1939г. Іван Муравейка паступіў на вучобу ў Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі. Але вучобу прыйшлося перарваць – у снежні гэтага ж году ён быў прызваны на службу ў Чырвоную армію ў Паўночна –Каўказскую ваенную акругу. У хуткім часе пачалася Вялкая Айчынная вайна  і з ліпеня 1941 года радавы 128-й стралковай дывізіі Іван Муравейка ў дзеючай арміі на Заходнім фронце. У жніўні 1941 ён быў цяжка паранены. Трапіў у шпіталь, адкуль атрымаў накіраванне на вучобу у Навасібірскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Курс быў паскораны і ўжо ў 1942 годзе вучоба была закончана. Некаторы час Іван Муравейка знаходзіўся ў рэзерве штаба Заходняга фронту, а потым назначаны камандзірам узвода 142-га стралковага палка на Паўднёва-Заходняга фронту. З гэтага часу і да самага заканчэння вайны І.А.Муравейка ў дзеючай арміі. У 1944 годзе яго прызначаюць карэспандэнтам газеты “Красный воин”. А ў лістападзе 1944 наш зямляк становіцца літсупрацоўнікам газеты “Наступление” 74-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Пазней была служба вайсковым журналістам ў штодзённай газеце 8-й гвардзейскай арміі. З войскамі 1-га Беларускага фронту ён дайшоў да Берліна і на сцяне Рэйхстага пакінуў свой аўтограф: “Іван з Беларусі”. З вайны Іван Муравейка прынёс два ордэны Айчыннай вайны, ордэн Чырвонай зоркі, медалі. А яшчэ – некалькі сшыткаў і блакнотаў з вершамі, апавяданнямі, франтавымі замалёўкамі, якія праз шмат год (1991 г.) будуць выдадзены асобнай кнігай. Якая так і называецца – “Прынес з вайны”. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны І.А.Муравейка служыў карэспандэнтам рэдакцыі армейскай газеты Цэнтральнай групы Савецкіх войск у Германіі. Пасля демабілізаціі у 1947 г. вярнуўся на радзіму. З 1948 г. пачаў працаваць у рэдакцыі Любанскай раённай газеты на пасадзе рэдактара, намеснікам галоўнага рэдактара і атказнага сакратара. Яго нарысы і артыкулы, напісаныя ў гэты час, друкаваліся не толькі на старонках раёнкі, але і ў рэспубліканскіх выданнях. Працу ў рэдакцыі газеты Іван Андрэевіч сумяшчаў с літаратурнай дзейнасцю. І па-сапраўднаму “знайшоў” сябе у дзіцячай паэзіі. У 1955 г. выйшла яго першая кніга вершаў “Песня над палямі”. Наступная кніга для самых маленькіх – “Ручаінкі”  –  у 1956 годзе. Потым – зборнікі “Пра работу і ляноту”, “Дружная сямейка”, “Сняжынкі-смяшынкі”, “Сем колераў вясёлкі”, “Няхай сонца не заходзіць”, “Я прыдумаў казку”, “Сем унукаў – сем дзядоў”, “Куды не пойдзеш – цуды знойдзеш” і іншыя. Негледзячы на свой сталы ўзрост, Іван Андрэевіч часты госць на святочных мерапрыемствах, літаратурных сустрэчах. Не зходзіць ён і з літаратурнай сцежкі. Так у 2009 годзе выйшлі ў свет адразу дзве яго кніг і—”Была вайна: франтавыя запісы” і “Лебядзіны край” (вершы, нарысы пра родную Любаншчыну). А ў 2010, як даніна памяці баявым таварышам і да 65-годдзя Вялікай Перамогі , ” Я —І ван з Беларусі”. За заслугі перад беларускай культурай І.А. Муравейку ў1983 г. прысвоена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1996 г. ён стаў першым лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі, у 2002 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Уладальнік літаратурнай прэміі “Залаты купідон” за кнігу “Вадзіца з крыніцы”. Іван Андрэевіч Муравейка – ганаровы грамадзянін горада Любань.

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked*